Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскія прадпрымальнікі страйкуюць, яны перакананыя, што стануць беспрацоўнымі (фота)


У Магілёве прадпрымальнікі двух найбуйнейшых рынкаў — Віленскага і Грабянёўскага — ня выйшлі на працоўныя месцы.

На Віленскім зь некалькіх сот гандлёвых месцаў занятыя былі толькі сем. Працавалі каля дзясятка павільёнаў. На Грабянёўскім пратэставала нявыхадам на працу супраць абавязковай сэртыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасьці палова прадпрымальнікаў.

На абодвух рынках гандляры аргумэнтавалі сваю незадаволенасьць аднолькава, але толькі некаторыя зь іх прызнавалі, што яны пратэстуюць:

«Гэта як акцыя пратэсту, аднак у нашых шэрагах няма адзінства, — прызнаецца бізнэсовец з Грабянёўскага рынку. — Гандлёвыя цэнтры працуюць сёньня, а рынкі спрабуюць нешта выказаць. Але дзень ці два — і рынкі выйдуць, бо распрадаваць тавар трэба».

Гандлёвая пляцоўка Віленскага рынку – бяз гандлю

Гандлёвая пляцоўка Віленскага рынку – бяз гандлю



Бальшыня прадпрымальнікаў кажуць, што нявыхад на працу — спосаб прыцягнуць увагу ўладаў да таго, што выканаць іхныя патрабаваньні — нерэальная справа. Бізнэсоўцы заяўляюць, што іх чакае беспрацоўе.

Паводле прадпрымальнікаў, скасавалі сэртыфікаты толькі на рэшту тавару, які застаўся непрададзены на 1 ліпеня. Новы ж тавар без дакумэнтаў прадаваць нельга. Абяцаньні чыноўнікаў, што будуць створаныя гуртавыя склады, дзе гандляры змогуць набываць тавар на продаж ураздроб, ня выкананыя. На тых, якія ёсьць, выбар малы, а цэны завысокія.



«Тое, што яны прапануюць, наш пакупнік ня можа набыць, бо пакупніцкая здольнасьць мізэрная. На расейскіх рынках цэны больш даступныя, чым на тутэйшых. Беларусь паперадзе цягніка ідзе. У Расеі з 2015 году ўводзіцца сэртыфікацыя, дык і мы павінны былі гэтак жа ўводзіць, калі кажуць, што ў нас адзіны саюз. Нас хочуць зьнішчыць, каб засталіся буйныя гандлёвыя цэнтры. Як былі мы нявольнікамі — гэтак і застанемся, на кагосьці будзем працаваць», — наракаюць прадпрымальнікі.

Гандлёвыя ралеты Грабянёўскага рынку – на замку

Гандлёвыя ралеты Грабянёўскага рынку – на замку



Гандляры заяўляюць, што да іхных меркаваньняў улады не прыслухоўваюцца. Прызнаюць, што ў іх няма арганізаванай структуры, якая б магла бараніць іхныя інтарэсы. Сёньняшні нявыхад на працоўныя месцы адбыўся стыхійна, яго не рыхтавалі.

Ня выйшлі на працу і бабруйскія прадпрымальнікі. Перадусім тыя, хто гандлюе з палатак. Напрыклад, на Цэнтральным рынку ў Бабруйску гандлёвыя месцы «палатнікаў» засталіся незанятымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG