Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску ў палоне баевікоў памёр кіраўнік «Просвіти»


Уладзімер Сямісьцяга

Уладзімер Сямісьцяга

У палоне баевікоў прарасейскай групоўкі «ЛНР» памёр гісторык, выкладчык Луганскага дзяржаўнага унівэрсытэта, старшыня абласной арганізацыі «Просвіта» Уладзімер Сямісьцяга.


Пра гэта паведамляе журналіст Усевалад Філімоненка і луганскія карыстальнікі сацыяльных сетак.

23 чэрвеня баевікі затрымалі 64-гадовага Сямісьцягу і трымалі ў будынку абласной адміністрацыі. Выкладчык меў праблемы з сэрцам, ўвечары 27 чэрвеня адбыўся чарговы інфаркт.

Цягам некалькіх дзён баевікі хавалі інфармацыю пра сьмерць Уладзімера Сямісьцягі. Чакаецца, што сёньня цела перададуць сваякам.

XS
SM
MD
LG