Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўвёў на Данбасе ваенны стан — Ляшко


На пасяджэньні Рады Нацыянальнай бясьпецы вырашылі аднавіць антытэрарыстычную апэрацыю і ўвесьці ваеннае становішча на Данбасе. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў народны дэпутат Алег Ляшко.

«Адбылося пасяджэньне РНБА. Рашэньні прынятыя. АТА адноўлена. Ваеннае становішча на Данбасе ўведзена. Зараз ад слоў да справы. Гнаць тэрарыстаў за 101 кілямэтар Мажайскай шашы. Галоўнае, не спыняцца і не імітаваць барацьбу», — адзначыў Ляшко.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка па выніках нарады з кіраўнікамі ўкраінскіх сілавых ведамстваў 27 чэрвеня прыняў рашэньне аб падаўжэньні рэжыму спыненьня вагню яшчэ на 72 гадзіны. Тэрмін перамір’я скончыўся 30 чэрвеня ў 22:00.

Між тым прэс-сакратар прэзыдэнта Сьвятаслаў Цэголка ўжо пасьля заявы Алега Ляшко паведаміў, што Пятро Парашэнка яшчэ праводзіць нараду і абвесьціць рашэньне пасьля яе.

XS
SM
MD
LG