Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 10 дзён замірэньня тэрарысты атакавалі 108 разоў – МЗС


За час спачатку аднабаковага, а потым нібыта двухбаковага спыненьня агню ўкраінскія сілавікі страцілі 27 чалавек забітымі, 69 – параненымі.

Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на Твітэр МЗС Украіны.

«Мірны плян. Агульная колькасьць выпадкаў парушэньня рэжыму непрымяненьня сілы – 108, страты Ўзброеных сіл Украіны – 27 загінулі, параненыя – 69», – сказана ў паведамленьні.

Украінская ўлада абвясьціла аб аднабаковым спыненьні агню на сем дзён з 22 гадзін вечара 20 чэрвеня. Практычна адразу тэрарысты працягнулі атакі на пазыцыі падразьдзяленьняў антытэрарыстычнай апэрацыі.

Незадоўга да канца тэрміну замірэньня (вечар 27 чэрвеня) расейскія СМІ паведамілі пра гатоўнасьць аднаго зь верхаводаў тэрарыстаў Барадая падтрымаць спыненьне агню са свайго боку.

У той жа дзень прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка аб'явіў аб працягу тэрміну спыненьня агню да 22 гадзін 30 чэрвеня.

Атакі тэрарыстаў працягваліся ўвесь гэты час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG