Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект рэзалюцыі ПА АБСЭ заклікае Беларусь вызваліць палітвязьняў


У праект рэзалюцыі па дэмакратыі і правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ўключаны заклік да Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў.

Прадстаўнікі беларускай афіцыйнай дэлегацыі ў ПА АБСЭ заявілі, што ў Беларусі няма палітычных зьняволеных, і выступілі супраць прыняцьця папраўкі, якую прапанаваў швэдзкі дэпутат Крысьціян Хольм, паведамляе Інтэрфакс.

30 чэрвеня ў Баку ў рамках 23-й сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прайшло пасяджэньне агульнага камітэту па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях ПА АБСЭ. Абмеркаваны праект рэзалюцыі па дэмакратыі і правах чалавека. Дакумэнт закранае пытаньні захаваньня правоў чалавека ў краінах СНД.

Шляхам галасаваньня прынялі прапанаваную партугальскім дэпутатам папраўку ў праект рэзалюцыі, каб выказаць занепакоенасьць з прычыны злоўжываньня адміністрацыйнымі працэдурамі і заканадаўствам дзеля затрыманьня, турэмнага зьняволеньня, запалохваньня ці іншага прымусу да маўчаньня праваабаронцаў і апанэнтаў у шэрагу краін-удзельніц АБСЭ, сярод якіх Азэрбайджан, Беларусь, Казахстан і Расея.

Таксама прынялі папраўку, ініцыяваную сябрам дэлегацыі ЗША. Яна зьмяшчае просьбу да ўраду Туркмэністану прадставіць інфармацыю пра стан здароўя і месцазнаходжаньне асобаў, якія зьніклі ў турмах Туркмэністану, у тым ліку былых міністраў замежных спраў Барыса Шыхмурадава і Батыра Бярдзіева, а таксама забясьпечыць да іх доступ.

Яшчэ адна папраўка закранае сытуацыю вакол палітычнага асуджэньня праваабаронцы, кіраўніка азэрбайджанскай няўрадавай арганізацыі Анара Мамэдлі.

Таксама праект рэзалюцыі заклікае ўрад Азэрбайджану яшчэ раз дазволіць АБСЭ адкрыць у Баку рэгіянальнае бюро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG