Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Растоўскай вобласьці — надзвычайнае становішча ў сувязі з уцекачамі з Украіны


Лягер уцекачоў у Растоўскай вобласьці Расеі. 22 чэрвеня 2014 году

Лягер уцекачоў у Растоўскай вобласьці Расеі. 22 чэрвеня 2014 году

На ўсёй тэрыторыі Растоўскай вобласьці ў сувязі з уцекачамі, якія прыбываюць з Украіны, ад 30 чэрвеня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыгор Бачкароў.

Дадзеная мера, па сьцьвярджэньні ўладаў, дазволіць максымальна апэратыўна арганізаваць работу пунктаў часовага пражываньня і харчаваньня людзей.

Прадстаўнік МНС Аляксандр Драбышэўскі раней паведаміў, што колькасьць украінскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў пунктах часовага разьмяшчэньня ў Расеі, перавысіла 17 тысяч. Сярод іх больш за сем тысяч дзяцей. Авіяцыяй МНС Расеі амаль 3 тысячы чалавек дастаўлены ў пункты часовага разьмяшчэньня на тэрыторыі Цэнтральнага, Паўднёвага і Паўночна-Каўкаскага рэгіёнаў.

XS
SM
MD
LG