Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 ліпеня — маратон салідарнасьці з былым палітвязьнем Рыгорам Кійко


Рыгор Кійко

Рыгор Кійко

Маратон салідарнасьці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня ў сядзібе Ўправы БНФ па адрасе Менск, Чарнышэўскага 3А, а 18 гадзіне.

Аднаму зь першых беларускіх палітвязьняў патрабуецца тэрміновая хіміятэрапія і апэрацыя. Грошы можна пералічваць на рахункі вэб-мані: B315667362087 (беларускія рублі), R171083234228 (расейскія рублі), Z265654535343 (даляры), E207490272649 (эўра). Можна перадаць і праз валянтэраў: +375 44 534-91-13 Юлія, +375 29 275-32-12 Тацьцяна, +375 44 771-98-17 Марына.

Першы раз Рыгор Кійко быў зьняволены ўвесну 1996 году. Яго затрымалі празь некалькі дзён пасьля Чарнобыльскага шляху падчас пікета ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджаньні. Яго асудзілі на 8 сутак.

23 сакавіка 1997 году Рыгора Кійко затрымалі падчас сьвяткаваньня Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях па абароне Курапатаў супраць пашырэньня Менскай кальцавой дарогі.

8 лістапада 2001 году падчас нападу спэцназаўцаў на лягер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна зьбіты.

Рыгор Кійко нарадзіўся 27 чэрвеня 1951 году ў вёсцы Цалуйкава Луганскай вобласьці Ўкраіны ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я Кійко пераехала на радзіму маці ў Бабруйск. У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Мастак-кераміст. Сябра Беларускага саюзу мастакоў, удзельнік суполкі «Пагоня».

У Беларускім Народным Фронце ад моманту ўтварэньня руху і партыі. Пасьля расколу БНФ у 1999 годзе — сябра КХП-БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG