Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку забілі апэратара расейскага тэлеканала


© Shutterstock

© Shutterstock

У Данецку ў ноч на панядзелак загінуў апэратар расейскага «Першага каналу» Анатоль Клян. Ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў жывот, гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу.

Выпадак адбыўся побач з адной з вайсковых частак паблізу Данецка, куды здымачная група прыехала рабіць рэпартаж у суправаджэньні баевікоў ДНР. «Інтэрфакс» паведаміў са спасылкай на прадстаўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», якую пракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, што расейскі апэратар памёр у шпіталі. Кляну было 68 гадоў.

17 чэрвеня пад Луганскам загінулі двое супрацоўнікаў ВГТРК — карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Расія» Ігар Карнялюк і гукаапэратар здымачнай групы Антон Валошын.

Раней у траўні пад Славянскім у выніку мінамётнага абстрэлу загінулі італьянскі фатограф Андрэа Ракелі і расейскі праваабаронца Андрэй Міронаў, які суправаджаў яго. Яны сталі першымі ахвярамі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны сярод журналістаў.

XS
SM
MD
LG