Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коста-Рыка выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету па футболе


Каманда Коста-Рыкі
Каманда Коста-Рыкі

На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразыліі працягнуліся матчы 1/8 фіналу.

Зборная Коста-Рыкі перамагла каманду Грэцыі.

Асноўны час завяршыўся ўнічыю 1:1. Галы забілі: у Грэцыі — Папастатопулас, у Коста-Рыкі — Руіс.

У овэртайме супернікі мячоў не забілі, у сэрыі пэнальці больш трапнымі аказаліся футбалісты Коста-Рыкі 4:2.

Пакуль вядомыя дзьве чвэрцьфінальныя пары. 4 ліпеня згуляюць зборныя Бразыліі і Калюмбіі, 5 траўня — каманды Нідэрляндаў і Коста-Рыкі. Астатнія ўдзельнікі ¼ фіналу вызначацца 30 чэрвеня і 1 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG