Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Незвычайны флэшмоб у цэнтры Кіева. Больш за 1000 удзельнікаў утварылі мапу Ўкраіны (ВІДЭА)


Флэшмоб, прысьвечаны адзінству Ўкраіны, трапіў у Кнігу рэкордаў Украіны. Удзельнікі акцыі стварылі фігуру «Мапы Ўкраіны». Мерапрыемства адбылося ў Кіеве ў рамках сьвяткаваньня Дня Моладзі. Для гэтага людзі сталі ў форме Ўкраіны: удзельнікі верхняй паловы фігуры трымалі над галавой блакітныя лісты паперы, а ўдзельнікі ніжняй — жоўтыя.

Падобныя мерапрыемствы гуртуюць моладзь і дадаюць веры ў будучыню краіны, — адзначыў Радыё Свабода Леанард Грыгор’еў, арганізатар флэшмобу.

«Нават падчас Другой сусьветнай вайны былі забаўляльныя праграмы, канцэрты, выступленьні. Таму я не лічу, што флэшмобы недарэчныя, нават калі такая сытуацыя ў краіне. Гэта маральны дух, які „зараджае“ людзей», — адзначыў арганізатар.

У флэшмобе бралі ўдзел 1200 удзельнікаў, якія сфармавалі мапу Ўкраіны памерамі 25 на 35 мэтраў. Яе зафіксавалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Украіны.

XS
SM
MD
LG