Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка, Мэркель і Алянд дамовіліся з Пуціным пра кантроль над расейска-ўкраінскай мяжой


Лідэры Украіны, Расеі, Германіі і Францыі — Пятро Парашэнка, Уладзімір Пуцін, Ангела Мэркель і Франсуа Алянд абмеркавалі хаду рэалізацыі мірнага пляну на Данбасе падчас чатырохбаковай тэлефоннай размовы.

Пуцін, Мэркель і Алянд заклікалі Парашэнку падоўжыць перамір’е ў Данецкай і Луганскай абласьцях і пасьля 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Салдат так званай ЛНР на блёкпасьце

Салдат так званай ЛНР на блёкпасьце


Паводле той жа крыніцы, лідэры віталі вызваленьне назіральнікаў АБСЭ, захопленых раней сэпаратыстамі на Данбасе, а таксама пазытыўна ацанілі кансультацыі паміж прадстаўнікамі бакоў канфлікту. Лідэры абмеркавалі таксама магчымасьць накіраваць на памежныя прапускныя пункты інспэктараў АБСЭ.

Алянд і Мэркель падкрэсьлілі важнасьць далейшых канкрэтных крокаў па стабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і рэалізацыі мірнага пляну Парашэнкі.


Пуцін асабліва падкрэсьліў неабходнасьць тэрмінова аказаць гуманітарную дапамогу насельніцтву ў раёне канфлікту.

Алянд і Мэркель падкрэсьлілі важнасьць далейшых канкрэтных крокаў па стабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і рэалізацыі мірнага пляну Парашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі францускага прэзыдэнта.

Паводле прэс-службы Парашэнкі, ён распавёў аб апошніх парушэньнях перамір’я з боку сэпаратыстаў і заклікаў Пуціна ўзмацніць кантроль на мяжы з Украінай, каб спыніць пранікненьне на ўкраінскую тэрыторыю ўзброеных людзей і перакідку зброі і тэхнікі. Адразу пасьля размовы Парашэнка даручыў кіраўніку памежнай службы правесьці тэрміновыя кансультацыі з Расеяй адносна памежнага кантролю.

Лідэры чатырох краін дамовіліся правесьці тэлефонную размову ў такім жа фармаце 30 чэрвеня.

XS
SM
MD
LG