Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Парашэнкі патрабуюць спыніць замірэньне і «не здаваць Данбас»

Сёньня зраніцы, перад плянаваным народным вечам на Майдане Незалежнасьці, ля сьценаў Адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны адбылася акцыя пратэсту супраць нерашучасьці ўлады ў барацьбе супраць тэрарыстаў на ўсходзе краіны. Некалькі тысячаў грамадзянаў, а таксама байцы спецбатальёну «Данбас» сабраліся, каб перадаць прэзыдэнту свае патрабаваньні. Выступы прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў і прадстаўніка прэзыдэнта былі сустрэтыя агрэсіўна, людзі не давалі чыноўнікам гаварыць, заглушаючы крыкамі «Ганьба» і сьвістам. Пасьля перадачы патрабаваньняў прэзыдэнту, натоўп вырушыў на Майдан Незалежнасьці, дзе адбылося ўсенароднае веча. Патрабаваньні веча — тыя ж самыя: спыніць «перамір’е», якое — на думку ўдзельнікаў — не прыносіць ніякае карысьці, правесьці рашучыя ваенныя дзеяньні супраць баевікоў «тэрарыстычных» арганізацыяў. Акрамя таго, людзі не задаволеныя тым, што ў перамовах удзельнічае «шэры кардынал» часоў Кучмы і Януковіча, кум Пуціна — Віктар Медвядчук.

XS
SM
MD
LG