У Менску адбылася рэпэтыцыя штогадовага параду, прысьвечанага Дню вызваленьня Беларусі 3 ліпеня.
Па праспэкце Незалежнасьці прайшлі танкі ды іншая ваенная тэхніка, пакінуўшы на асфальце выбоіны і пыл. Адзіным узьнятым сьцягам па дарозе на рэпэтыцыю быў расейскі трыкалёр.