Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны вызваленая другая група назіральнікаў АБСЭ


У Луганскай вобласьці Ўкраіны вызваленыя апошнія чацвёра з васьмі захопленых сэпаратыстамі ў канцы траўня назіральнікаў АБСЭ.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы маніторынгавай місіі АБСЭ ва Украіне ў фэйсбуку.

Першую групу назіральнікаў сэпаратысты адпусьцілі ў ноч на 27 чэрвеня.

Вызваленьне ўсіх закладнікаў зьяўляецца адной з умоваў мірнага пляну ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі для ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе.

XS
SM
MD
LG