Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку будзе вуліца Даўлатава


Сяргей Даўлатаў у Нью-Ёрку ў 1980 годзе (фота Ніны Алаверт)

Сяргей Даўлатаў у Нью-Ёрку ў 1980 годзе (фота Ніны Алаверт)

Гарадзкая рада Нью-Ёрку ўхваліла рашэньне назваць адну з вуліцаў у горадзе імем расейскага пісьменьніка Сяргея Даўлатава, які жыў на гэтай вуліцы.

Даўлатаў эміграваў з СССР ў 1979 годзе. У Савецкім Саюзе ягоныя кнігі тады адмаўляліся выдаваць. Ён жыў у нью-ёрскім раёне Куінс да сваёй сьмерці ў 1990 годзе ва ўзросьце 48 гадоў. Сярод іншага пісьменьнік вёў і аўтарскую перадачу на Радыё Свабода.

З ініцыятывай назваць вуліцу імем Даўлатава выступілі прыхільнікі пісьменьніка. Рашэньне яшчэ мае ўхваліць мэр Нью-Ёрку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG