Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За шлюб без дазволу — сьмерць


Паліцыя зьбірае доказы на месцы забойства Фарзаны Парвін 27 траўня.
Паліцыя зьбірае доказы на месцы забойства Фарзаны Парвін 27 траўня.

Маладую пару ў Пакістане забілі сваякі жанчыны за тое, што тыя ажаніліся без іх дазволу.

Паліцыя паведаміла, што на наступны дзень пасьля забойства былі арыштаваныя бацька, маці, дзед і двое дзядзькоў маладой. 17-гадовая дзяўчына і мужчына ва ўзросьце 31 году ажаніліся ў гэтым месяцы без дазволу бацькоў ў правінцыі Пунджаб на ўсходзе Пакістану. Большасьць шлюбаў у Пакістане адбываюцца паводле рашэньня старэйшых у сям’і.

У мінулым месяцы сваякамі была забітая 25-гадовая цяжарная Фарзана Парвін, якая ўзяла шлюб бяз згоды бацькоў.

Паводле праваабрончых арганізацый, летась у Пакістане 869 жанчын сталі ахвярамі «забойстваў гонару». Некаторыя лічаць, што гэтая лічба ўдвая большая. Забойцы звычайна атрымліваюць нязначныя пакараньні альбо іх апраўдваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG