Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя санкцыі пагражаюць спадам эканомікі – расейскі міністар


Аляксей Улюкаеў

Аляксей Улюкаеў

Міністар эканомікі Расеі Аляксей Улюкаеў сказаў, выступаючы на расейскім тэлебачаньні, што новыя заходнія санкцыі маглі б сур'ёзна запаволіць эканамічны рост у Расеі і нават прывесьці да спаду эканомікі.

Паводле міністра, расейскія ўлады рыхтуюцца да трох магчымых сцэнараў у выпадку больш жорсткіх эканамічных санкцыяў. Найгоршы сцэнар прадугледжвае санкцыі у тым ліку і супраць расейскага экспарту мэталаў, угнаеньняў, нафты і газу. Улюкаеў сказаў, што ў такім выпадку адбудзецца эканамічны спад, але што расейская эканоміка зможа вытрымаць такі сцэнар.

Дагэтуль эканамічныя санкцыі з боку Эўразьвязу і ЗША тычыліся канкрэтных асобаў і кампаніяў, а ня цэлых сэктараў расейскай эканомікі.

XS
SM
MD
LG