Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацішша ля Манумэнта Дружбы


28 чэрвеня ля Помніка Дружбы

28 чэрвеня ля Помніка Дружбы

28 чэрвеня ля Манумэнта Дружбы на сутыку трох дзяржаў — Беларусі, Расеі і Ўкраіны — было пуста ўпершыню з 1969 году, калі тут распачаліся пампэзныя міжнародныя фэсты пад назвай «Славянскае адзінства».

У сярэдзіне сямідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя тут нават узьвялі манумэнт: тры высока ўзьнятыя калёны белага мармуру, ахопленыя зьнізу шырокім бронзавым абручом — сымбаль «непарушнага адзінства, баявой і працоўнай садружнасьці рускага, украінскага і беларускага народаў».

Сёлета ў сувязі з анэксіяй Расеяй украінскага Крыму і падтрыманьнем збройнага канфлікту у Данецкай і Луганскай абласьцях Україна адмовілася ад удзелу у традыцыйным фэсьце «Славянскае адзінства-2014». Кіраўнік Чарнігаўскай гарадзкой адміністрацыі Ўкраіны Андрэй Сакалоў заявіў мэдыям, што «ня вельмі этычна» і «не зусім шчыра» будзе сустракацца сёлета ля манумэнта Дружбы.

Тым часам Бранская абласная адміністрацыя і Міністэрства культуры Расеі, да якіх сёлета перайшла чарга быць арганізатарам, шырока рэклямавалі міжнародны фэст брацкіх народаў. Пісалі пра традыцыйны мітынг ля Манумэнта Дружбы, лягер славянскай моладзі, супольныя выступы народных творчых калектываў Гомельскай, Чарнігаўскай і Бранскай абласьцей. Нават у эмблему фэсту ўключылі колеры жоўта-блакітнага ўкраінскага дзяржаўнага сьцягу. І назву фэсту далі патасную: «Мы разам: жыві і сьпявай, славянская душа!».



Пра славянкі фэст на стыку Беларусі, Украіны й Расеі паведамлялі й гомельскія афіцыйныя газэты.

Гэта цалкам дэзарыентавала некаторых жыхароў Гомельшчыны. Яны ехалі праз вёску Весялоўка да Манумэнту Дружбы, але на шляху стаялі беларускія памежнікі. Заяўлялі, што памежны пераход «Весялоўка» зачынены да поўдня. І наагул, ля манумэнта ніякага фэсту ня будзе. Расейцы ладзяць фэст з беларускім бокам у гарадзкім пасёлку Клімава Бранскай вобласьці.


Расейскія памежнікі наагул нікога не прапускалі на сваю тэрыторыю. Шлях ад Манумэнта Дружбы да Клімава быў закрыты.



Да традыцыйнага месца збору прыйшоў адзін украінец, які назваўся Рыгорам. Ён — з Гараднянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Вучыўся на электрыка ў Гомелі і меўся сустрэцца з аднакурсьнікамі па тэхнікуму. Аднак ня выпала:

«Я памятаю яшчэ тут альховы шэст мэтраў пяць вышынёю стаяў, на якім быў эсэсэраўскі сьцяг. І сюды з трох бакоў па балоту ішлі людзі. Нават ногі мачылі. Во з таго часу я й ежджу. А сёлета юбілей — ў 1974 годзе мы выпускаліся. Цяпер не да радасьці — поўнае расчараваньне: тут адзін я. Нас папярэдзілі, што ўкраінскай дэлегацыі ня будзе. Расейскі ж бок прымае. А якая ў нас зь імі можа быць дружба?»

XS
SM
MD
LG