Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кропка невяртаньня 100 гадоў таму. Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18.00


100 гадоў таму, 28 чэрвеня 1914 году, у Сараеве быў забіты спадкаемца аўстра-вугорскага трону эрцгерцаг Франц Фэрдынанд. Гэтая падзея дала штуршок да пачатку Першай усясьветнай вайны. Мы пагаворым пра асаблівасьці тагачаснай эўрапейскай сытуацыі, дэталі таго дня, пра асобу сэрбскага студэнта Гаўрылы Прынцыпа, пра гістарычныя ўрокі і сёньняшнія паралелі.

У праграме таксама:

У магілёўскай турме адбылася першая ў 2014 годзе сустрэча палітвязьня Мікалая Статкевіча з жонкай Марынай Адамовіч. Мікалай Статкевіч павіншаваў Алеся Бяляцкага з вызваленьнем

Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі спыняе фінансаваньне дасьледаваньняў пэрыяду сталінскіх рэпрэсій. У Беларусі гэтая тэма не фінансуецца ад 1996 году.

XS
SM
MD
LG