Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забароненая латыская сьвініна


Беларусь часова абмежавала ўвоз і транзыт праз тэрыторыю краіны сьвініны з Латвіі.


Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Паводле дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу, рашэньне прынята з улікам інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро. Гаворка вядзецца пра тое, што на тэрыторыі Латвіі зарэгістраваны выпадак захворваньня ўспрымальных жывёл афрыканскай чумой сьвіней (АЧС).

«Уводзяцца часовыя абмежаваньні на ўвоз і транзыт па тэрыторыі Беларусі з Латвіі сьвіней і сьвініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў яе перапрацоўкі, паляўнічых трафэяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расьліннага паходжаньня, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, якая паходзіць з Латвіі, абсталяваньня і прыстасаваньняў для перапрацоўкі і транспарціроўкі сыравіны (прадукцыі) жывёльнага паходжаньня, што было ва ўжываньні», — гаворыцца ў паведамленьні дэпартамэнта.

Адначасна Беларусь адмяняе ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Латвіі названых тавараў.

XS
SM
MD
LG