Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Не» — пуцінскім войскам у Беларусі



Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай выступіў з пратэстам супраць удзелу расейскіх войскаў у парадзе 3 ліпеня ў Менску, прысьвечаным 70-годзьдзю вызваленьня Беларусі ў другой усясьветнай вайне.

Актывісты камітэту і іншыя неабыякавыя людзі накіравалі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства абароны Беларусі і амбасады Расеі ў Менску паштоўкі, ў якіх у прыватнасьці гаворыцца: «Пасьля падзей ва Украіне мы не давяраем Расеі і ня хочам апынуцца пад акупацыяй».

Актывісты камітэту таксама запісалі відэазвароты да расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна з заклікам спыніць агрэсыўныя дзеяньні супраць Украіны. Каля фігуры Арханёла Міхала ў двары Чырвонага касьцёлу ў Менску яны таксама супольна памаліліся за Украіну і за Беларусь.

Малітоўныя акцыі каля менскага Чырвонага касьцёлу грамадзкія актывісты праводзяць кожную пятніцу а 20.00. Зараз Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай заклікае падчас гэтых штотыднёвых малітваў запісваць таксама відэазвароты да Уладзімера Пуціна, каб затым выкласьці іх у інтэрнэт.

Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай быў створаны ў сакавіку 2014 года. У яго ўвайшлі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, грамадзкіх ініцыятываў, беларускія абаронцы Майдана: Павал Севярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Зьміцер Дашкевіч, Ігар Рынкевіч, Ганна Шапуцька і іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG