Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 чэрвеня: Крыжовы ход у гонар усіх беларусіх сьвятых, канцэрт за вуліцу Барадуліна


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

У нямецкім горадзе Ліндаў пачнецца тыднёвая сустрэча 37 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. Яны сустрэнуцца з шасьцю сотнямі маладых вучоных, каб абмеркаваць актуальныя тэмы глябальнай аховы здароўя. Сустрэча прысьвечаная фізіялёгіі і мэдыцыне.

У менскім клюбе «Графіці» пройдзе канцэрт у межах кампаніі «Вуліца Барадуліна». Арганізатары запрашаюць далучыцца і падпісацца пад адозвай з прапановамі ўраду надаць імя Барадуліна адной з вуліц Менску і на яго радзіме. Уваход на канцэрт вольны, пачатак а 19-й гадзіне.

У Нацыянальным Купалаўскім тэатры – «Пінская шляхта».

У Горадні раніцай – штогадовы Крыжовы ход у гонар усіх беларускіх сьвятых. Пачатак у 8.45 ад трох храмаў: Сьвята-Барыса-Глебскага, Сьвята-Пакроўскага сабору і Сьвята-Марфінскай царквы. Тры плыні Крыжовага ходу сустрэнуцца каля Драматычнага тэатру і пойдуць далей да Сабору ўсіх Беларускіх Сьвятых. Сьвяточная літургія ў Саборы ўсіх беларускіх сьвятых пачнецца ў 10.00.

Таксама ў Горадні ўвечары – маленькі фэстываль нямога кіно і сучаснай музыкі. Унутраны дворык Музэю гісторыі рэлігіі, пачатак а 21-30.

У Віцебску – заключны дзень сьвяткаваньняў, прысьвечаных 1040-м угодкам гораду. Нядзеля мае праграму для моладзі. Гэта велапрабег, спартовыя спаборніцтвы, рок-канцэрт і масавы моладзевы танцавальны флэшмоб.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1440 – Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык. Пры абраньні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падольле, захопленыя Польшчай, што пазьней і выканаў.

1940 – адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.

1944 – пачалася Менская апэрацыя, у выніку якой быў вызвалены Менск.

2010 – Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў расейскага сьпевака Юрыя Антонава ордэнам Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 – Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1913 – Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 – Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гарадзенскай біяхімічнай школы.

1956 – Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.

1962 – Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА:

З мэтаю ачышчэньня. 29 чэрвеня 1940 23000 жыхароў Заходняй Беларусі былі дэпартаваныя ў Сібір

XS
SM
MD
LG