Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: У баевікоў засталося некалькі гадзінаў


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў

У баевікоў засталося некалькі гадзінаў, каб скласьці зброю. Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў.

«Інакш мы будзем дзейнічаць адэкватна і жорстка», – дадаў міністар.

Ён таксама паведаміў, што за пэрыяд замірэньня, абвешчанага прэзыдэнтам краіны Пятром Парашэнкам, страты ўкраінскіх вайскоўцаў склалі больш за 20 чалавек.

«Мы маем, на жаль, больш за 20 загінулых з нашага боку, вялікая колькасьць параненых, выпіты да дна келіх цярпеньня, якое скончылася», – цытуе Авакава агенцтва УНІАН.

Міністар адзначыў, што з гэтага часу, згодна з загадам МУС і Нацгвардыі, ніводзін сілавік ня будзе ўдзельнічаць у баявым дзяжурстве бяз поўнага набору сродкаў спэцабароны.

Тэрмін замірэньня, абвешчанага Парашэнкам, заканчваецца ў 22:00 пятніцы, 27 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG