Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ухваліў увядзеньне эўра ў Літве


Рада Эўропы выказала вышэйшую палітычную падтрымку ўвядзеньню эўра ў Літве з 1 студзеня 2015 году.

У зацьверджаных у Брусэлі высновах Літва атрымала станоўчую адзнаку за пасьпяховы выхад зь фінансавага крызісу. Таксама адзначаецца, што Літва адпавядае Маастрыхцкім крытэрам і цалкам гатовая да ўвядзеньня эўра.

Паводле сьцьвярджэньня прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая ўдзельнічае ў паседжаньні Рады Эўропы, гэта важнае міжнароднае прызнаньне, якое сьведчыць, што Літва — фінансава надзейная і разьвітая дзяржава. Пасьля ўступленьня ў эўразону Літва стане паўнавартасным партнэрам пры фармаваньні і прыняцьці палітычных рашэньняў што да манэтарнай палітыкі ЭЗ, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Літвы.

XS
SM
MD
LG