Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пагражае Расеі новымі санкцыямі ў выпадку невыкананьня мірнага пляну Парашэнкі


Лідэры краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу прыгразілі ўвесьці новыя абмежавальныя захады ў дачыненьні да Расеі, калі Расея да 30 чэрвеня не распачне крокаў па дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў высновах Эўрапейскай рады па сытуацыі ва Ўкраіне, ухваленых у пятніцу ў Бруселі.

У дакумэнце адзначаецца, што да 30 чэрвеня павінен быць зроблены шэраг крокаў, у тым ліку — пагадненьне аб вэрыфікацыйным мэханізьме пад маніторынгам АБСЭ ў дачыненьні да спыненьня агню і эфэктыўнага кантролю за мяжой; вяртаньне ўкраінскім уладам трох пунктаў перасячэньня мяжы; вызваленьне закладнікаў і пачатак істотных перамоў па правядзеньні ў жыцьцё мірнага пляна Пятра Парашэнкі.

Лідэры ЭЗ таксама падкрэсьлілі гатоўнасьць сабрацца ў любы момант, калі трэба будзе ўхваліць якія-колечы значныя абмежавальныя захады.

Плян Парашэнкі па ўрэгуляваньні сытуацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны складаецца з 15 крокаў і прадугледжвае гарантыі бясьпекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў, вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці тых, хто склаў зброю і не зрабіў цяжкіх злачынстваў, вызваленьне закладнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG