Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Гарадзенскага мэдунівэрсытэту звольнены прафэсар Астроўскі


Алесь Астроўскі разам з сям'ёй

Алесь Астроўскі разам з сям'ёй


Паводле афіцыйнай вэрсіі, доктар мэдычных навук, прафэсар Алесь Астроўскі не прайшоў па конкурсе на замяшчэньне пасады прафэсара. Прафэсар Астроўскі — адзіны выкладчык у Гарадзенскім мэдунівэрсытэце, які дагэтуль працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.

Прафэсар Астроўскі распавёў Свабодзе, што яму папросту патэлефанавала сакратарка з аддзелу кадраў і паведаміла, што ён не прайшоў конкурсу на заняцьце вакантнай пасады прафэсара, і прапанавала забраць працоўную кніжку.

Астроўскі: «Вельмі дзіўна выглядала тое, што хоць я адпрацаваў 34 гады ў мэдунівэрсытэце, 20 зь якіх — на пасадзе прафэсара, са мной нават не пагаварылі ні дэкан, ні рэктар. Зрэшты, я ня першы ўжо ў такой сытуацыі. Сёньня, відавочна, выкладчыкі і навукоўцы, якія выкладаюць па-беларуску і выхоўваюць нашу моладзь у патрыятычным духу, асабліва ў мэдычнай ВНУ, непатрэбныя. Я ўжо восьмы выкладчык і чацьвёрты прафэсар у нашых гарадзенскіх навучальных установах, якога звольнілі такім чынам».

Алесю Астроўскаму застаецца да пэнсіі яшчэ два з паловай гады, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Паводле яго, месячная дапамога па беспрацоўі ад дзяржавы складае 300 тысяч у месяц, але ад такой дапамогі ён вырашыў адмовіцца. Шукае працы, пакуль безвынікова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG