Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 назіральнікі АБСЭ вызваленыя, 4 застаюцца ў палоне ў Данбасе


У палоне прарасейскіх баевікоў у Данбасе застаюцца чацьвёра назіральнікаў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.

Гэта назіральнікі так званай «луганскай групы», сувязь зь імі была страчана 29 дзён таму.

Разам з тым спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ паведамляе, што сёньня ўначы, пасьля 32 дзён утрыманьня ў невядомым месцы былі вызваленыя чацьвёра назіральнікаў з «данецкай групы».

У канцы траўня АБСЭ страціла кантракт зь дзьвюма групамі сваіх назіральнікаў спэцыяльнай маніторынгавай місіі агульнай колькасьцю восем чалавек, якія працавалі ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

У пачатку чэрвеня адзін зь лідэраў узброеных сэпаратыстаў Андрэй Пургін заявіў, што назіральнікаў утрымліваюць у Севераданецку на Луганшчыне, і дадаў, што іх прысутнасьць зьяўляецца гарантыяй таго, што ў горадзе ня будуць весьціся баявыя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG