Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краматорску баевікі на 8 танках напалі на ўкраінскі блёк-пост



Баевікі на 8 расейскіх танках штурмавалі блёкпост украінскіх вайскоўцаў у горадзе Краматорску Данецкай вобласьці.

Паводле апэратыўных дадзеных групы «Інфармацыйнае Супраціў», баявікі на 8 танках штурмавалі блёкпост ў Краматорску, сілавікі зьнішчылі 1 танк, другі — захапілі. Баявікамі падбітыя 4 ўкраінскіх БТР і 1 мінамёт.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік кіеўскага Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

«Ноччу тэрарысты ажыцьцявілі масіраваны штурм блёкпаста № 1 блізу Краматорска. У штурме прымалі ўдзел 8 расейскіх танкаў. Адначасова вёўся мінамётны абстрэл блёк-паста. У выніку дзеяньняў у адказ сілавікоў 1 танк тэрарыстаў зьнішчаны, 1 — захоплены», — падкрэсьліў экспэрт.

Паводле яго слоў, загінулі 4 ўкраінскіх вайскоўца, 5 параненыя. Баявікамі падбіты 4 БТР і 1 мінамёт. Аб стратах сярод баевікоў зьвестак няма.

Акрамя таго, прарасейскія баевікі абстралялі пазыцыі сіл антытэрарыстычнай апэрацыі на гары Карачун блізу Славянска. Снайпэрскім агнём быў паранены адзін вайсковец. Быў бой і ў Арцёмаўску Данецкай вобласьці.

«З 5.10 да 5.50 раніцы ў Арцёмаўску тэрарысты штурмавалі вайсковую частку. У штурме прымаў удзел 1 расійскі танк. Абстрэл вёўся з танкавай гарматы, стралковага зброі і падствольных гранатамётаў», — напісаў экспэрт.

Штурм быў адбіты. Страт сярод сілавікоў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG