Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацгвардыя адбіла штурм вайсковай часткі ў Данецку


У Данецку вайскоўцы Нацгвардыі Ўкраіны адбілі першую спробу штурму вайсковай часткі, паведамляе прэс-служба Нацгвардыі.

Вайсковую частку 3004 Нацыянальнай гвардыі ў Данецку акружыла група з 200 невядомых узброеных людзей, якія назвалі сябе групоўкай «Кальміюс». Яны пачалі штурм вайсковай часткі ў чацьвер увечары.

Невядомыя мелі аўтаматы, гранатамёты, мінамёты, буйнакалібэрныя кулямёты і браняваную разьведвальна-дазорную машыну.

«Першая спроба штурму была адбітая вайскоўцамі. З боку нападнікаў пяць чалавек параненыя. Вайскоўцы падчас штурму не пацярпелі», – гаворыцца ў паведамленьні.

Нападнікі патрабавалі ад вайскоўцаў скласьці зброю і перайсьці на бок сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG