Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд: Курапаты супраць «Бульбаш-холу»


Вінцук Вячорка пра суд у абарону Курапатаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00
Наўпроставы лінк

Вінцук Вячорка пра суд у абарону Курапатаў

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд грамадзянскага пазову супраць пракуратуры ў справе абароны Курапатаў.

Хрысьціянская злучнасьць «Курапаты» дамагаецца, каб суд абавязаў пракуратуру выканаць сваё ж распараджэньне. У ім мова ішла пра тое, каб з ахоўнай зоны Курапатаў прыбраць чатыры дамы, якія належаць комплексу «Бульбаш-хол». Пракуратура вынесла гэтую пастанову на падставе рашэньня органаў улады, але яно не было выканана.

Раней судзьдзя Іван Майсейчык, які разглядае гэтую справу, ужо адмаўляўся яе распачынаць. Менскі гарадзкі суд адмяніў гэтае ягонае рашэньне і вярнуў справу назад у суд Цэнтральнага раёну, змусіўшы судзьдзю распачаць разгляд гэтай справы.

Судовы працэс завершыўся, рашэньне ў ім будзе абвешчанае 27 ліпеня.

Справа, датычная Курапатаў, разглядаецца ў судзе ўпершыню. Яе ініцыятары плянуюць і сэрыю наступных працэсаў, у прыватнасьці, зьбіраюцца падаць пазоў супраць Міністэрства культуры. Яны лічаць, што дзяржава кінула Курапаты на волю лёсу, і помнік застаецца неабароненым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG