Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка ЗША зазнала рэкорднае раптоўнае падзеньне


Барак Абама

Барак Абама

Паводле апошніх статыстычных дадзеных Бюро эканамічнага аналізу (агенцтва міністэрства гандлю ЗША, якое ажыцьцяўляе падрыхтоўку статыстычных дадзеных па эканоміцы), сёлета ў першым квартале Злучаныя Штаты адчулі значны эканамічны спад, валавы нацыянальны прадукт скараціўся амаль на тры адсоткі ў гадавым вымярэньні. Гэтае самае буйное за пяць гадоў падзеньне эканомікі стала вялікім сюрпрызам для экспэртаў. Яны працягваюць спрачацца пра прычыны няздольнасьці амэрыканскай эканомікі набраць абароты пасьля зацяжной рэцэсіі, якая скончылася пяць гадоў таму.

Фондавая біржа ў Нью-Ёрку

Фондавая біржа ў Нью-Ёрку



Толькі некалькі месяцаў таму ўрадавыя экспэрты прагназавалі мінімальны эканамічны рост у Злучаных Штатах у першым квартале, які, зрэшты, павінен быў азначаць толькі часовы адкат амэрыканскай эканомікі пасьля шматспадзеўных паказчыкаў канца мінулага году. Аднак у сераду высьветлілася, што гэта быў не адкат, а падзеньне: найгоршы за пяць гадоў эканамічны вынік.

Страты ў выніку цяперашняга спаду ацэньваюцца ў паўтрыльёна, гэта вельмі шмат.


Што можа стаяць за настолькі сур’ёзным падзеньнем амэрыканскай эканомікі? Ці зьяўляюцца вынікі першага кварталу прыкметай больш сур’ёзных патэнцыйных праблем для амэрыканскай і сусьветнай эканомікі? На думку супрацоўніка Гувэраўскага інстытуту Міхаіла Бэрнштама, асноўныя прычыны працяглага спаду — падзеньне прадукцыйнасьці працы і бюджэтная палітыка дзяржавы:

— У гадавым вылічэньні амэрыканская эканоміка ацэньваецца ў 17 трыльёнаў даляраў. Страты ў выніку цяперашняга спаду ацэньваюцца ў паўтрыльёна, гэта вельмі шмат. Але галоўнае — гэта працяг тэндэнцыі на запаволеньне эканамічнага росту, якая назіралася на працягу апошніх двух гадоў. Чакалася, што амэрыканская эканоміка выйдзе на траекторыю росту ў два-тры адсоткі на год, цяпер гэтыя надзеі адкінутыя.

— Чаму ЗША, як кажуць скептыкі, знаходзіцца ў працэсе вечнага выйсьця з рэцэсіі, якое зацягнулася ўжо на пяць гадоў?

— Такога ніколі не было, сытуацыя ўнікальная. Галоўнымі, як паказвае статыстыка першага кварталу, зьяўляюцца дзьве праблемы. Першая: адбываецца падзеньне прадукцыйнасьці працы, падае агульная эфэктыўнасьць эканомікі. У сілу гэтага адбываецца запаволеньне эканамічнага росту ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Колькасьць новых прадпрыемстваў, якія ствараюць новыя тэхналёгіі, не расьце, як гэта адбывалася ў мінулым, гэта вельмі сур’ёзная праблема. Па-другое, не было хуткага першапачатковага эканамічнага росту, які заўсёды спадарожнічаў завяршэньню рэцэсіі ў мінулым. Гэтая тэндэнцыя таксама насьцярожвае.

— Ці маюць рацыю скептыкі, якія кажуць, што капіталістычная, рынкавая эканоміка выдыхлася? Бо такія працэсы ўласьцівыя ня толькі Злучаным Штатам, але і іншым разьвітым краінам?


— Справа ў тым, што дзяржава не спраўляецца зь бюджэтнай палітыкай і бярэ на сябе занадта вялікія абавязальніцтвы, пасьля чаго патрабуе ў якасьці падатку занадта вялікую долю нацыянальнага даходу. Гэта адбываецца і ў Злучаных Штатах, і ў Эўропе. У ЗША, напрыклад, у выніку прыходу да ўлады прэзыдэнта-дэмакрата Барака Абамы і дэмакратычнага Кангрэсу рэзка вырас дзяржаўны доўг і сацыяльныя выдаткі. З прычыны гэтага не растуць у дастатковай меры інвэстыцыі і не разьвіваецца прыватны сэктар. Крызіс сапраўды адбываецца, але гэта ня крызіс рынкавай эканомікі. Гэта больш глыбокі крызіс. Гэта нявырашаная дылема: як спалучаць абавязальніцтвы дзяржавы з рынкавай эканомікай. Таму што, калі дзяржаўныя абавязацельствы становяцца празьмернымі і непасільнымі, рынкавая эканоміка ня можа іх цягнуць і эканамічны рост запавольваецца. У выніку немагчыма выконваць усе дзяржаўныя абавязацельствы перад насельніцтвам, асабліва ва ўмовах, калі дэмаграфічная сытуацыя вядзе да павышэньня сацыяльных выдаткаў, выдаткаў на мэдычнае абслугоўваньне, адбываецца старэньне насельніцтва. Гэта значыць, мы, хутчэй за ўсё, сталі сьведкамі прыкмет крызісу, які насоўваецца ў будучыні.

Банкаўская, ды і ўся фінансавая сыстэма да гэтага часу знаходзіцца ў даволі крохкім стане.​


— Ці можна выйсьці з гэтай сытуацыі з дапамогай простых мер або натуральным шляхам?

— Пры разумнай эканамічнай палітыцы гэта можна было б зрабіць. Самае галоўнае, на мой погляд, у тым, што прычыны фінансавага крызісу, які прывёў да так званай «вялікай рэцэсіі», да гэтага часу не ліквідаваныя. Банкаўская, ды і ўся фінансавая сыстэма да гэтага часу знаходзіцца ў даволі крохкім стане. Вельмі сур’ёзная праблема заключаецца ў тым, што дзяржава ўвесь час ратуе фінансавыя інстытуцыі, якія скрахавалі або павiнны былi абрынуцца, і гэтая праблема ня вырашана дагэтуль нават заканадаўча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG