Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі пачынаецца саміт Эўразьвязу


У Бэльгіі 26 чэрвеня адкрываецца двухдзённы саміт Эўразьвязу.

Ён пачнецца з памятнай цырымоніі ў горадзе Іпр з нагоды 100-годзьдзя пачатку Першай усясьветнай вайны.


Лідэры ЭЗ зьбяруцца на цырымонію, каб зноў заявіць пра сваю прыхільнасьць падтрыманьню мірных сувязяў.


Падчас саміту, як чакаецца, нямала ўвагі будзе нададзена пытаньню прызначэньня новага старшыні Эўрапейскай камісіі. Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран напярэдадні заявіў, што мае намер пярэчыць прызначэньню на гэтую пасаду — адну з асноўных у ЭЗ — экс-старшыні ўрада Люксэмбургу Жан-Клода Юнкера.


Таксама чакаецца, што эўрапейскія лідэры абмяркуюць трэцюю стадыю санкцый супраць Расеі — у сувязі з крызысам на ўсходзе Ўкраіны. Гаворка пры гэтым ідзе аб фактычным эканамічным або фінансавым эмбарга.


На сустрэчу запрошаны прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка.
27 чэрвеня Ўкраіна, а таксама Грузія і Малдова падпішуць пагадненьні аб асацыяцыі з ЭЗ, якія прадугледжваюць больш цеснае ўзаемадзеяньне як у палітыцы, так і ў эканоміцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG