Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: Пуцін павінен публічна заклікаць баевікоў скласьці зброю


Джон Керы
Джон Керы

Суровыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі з боку Захаду гатовыя і прапрацаваныя, але пакуль яны ня будуць уводзіцца.

Пра гэта па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін НАТО ў Брусэлі ў сераду, 25 чэрвеня, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы.

Паводле яго, ад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна чакаюць публічнага закліку да прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны скласьці зброю і прыняцьця ўсіх мер для спыненьня патоку зброі і баевікоў праз расейска-ўкраінскую мяжу.

Разам з тым Керы адзначыў, што рашэньне ня ўжыць санкцыі «можа быць адмененае літаральна за 10 хвілін», калі расейскі бок ня створыць умоў для рэалізацыі мірнага пляну прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

«Украінскі бок таксама павінен прыняць меры. Мірны плян прэзыдэнта Парашэнка зьяўляецца такім прыкладам», – адзначыў Джон Керы.

Ён таксама згадаў аб трагедыі са зьбіваньнем прарасейскімі баевікамі ўкраінскага вайсковага верталёта пад Славянскім 24 чэрвеня, у аўторак, у выніку чаго загінулі трое членаў экіпажу і шэсьць украінскіх вайскоўцаў.

Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін, які таксама прыняў удзел у сустрэчы ў Бруселі, паведаміў, што Паўночнаатлянтычны альянс прыняў рашэньне стварыць тры траставых фонды для падтрымкі сфэры бясьпекі Ўкраіны і нарошчваньня яе абароннага патэнцыялу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG