Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Адзінай дзяржаўнай мовай была, ёсьць і будзе ўкраінская


Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў на сустрэчы прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня і органаў дзяржаўнай улады ў Кіеве ў сераду.

«Адзінай дзяржаўнай, канстытуцыйнай мовай Украіны была, ёсьць і будзе ўкраінская мова», — сказаў ён.

Паводле прэзыдэнта, дэцэнтралізацыя ўлады будзе тычыцца і моўнай, і культурнай сфэраў.

«Мясцовыя грамады будуць мець поўнае права выкарыстоўваць усе іншыя, у тым ліку расейскую мову, нароўні з украінскай», — сказаў Парашэнка.

Пасьля ўцёкаў з Кіева былога прэзыдэнта Віктара Януковіча Расея ня раз выстаўляла да новых украінскіх уладаў патрабаваньне аб фэдэралізацыі Ўкраіны і аб наданьні расейскай мове статусу другой дзяржаўнай мовы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG