Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 чэрвеня: пэрспэктывы візавай палёгкі, Гарэцкія чытаньні


Максім і Гаўрыла Гарэцкія. 10 жніўня 1924 г.

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. 10 жніўня 1924 г.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будуць абмяркоўваць за круглым сталом у бізнэс-клюбе «Імагуру» (вул. Фабрыцыюса, 4, Менск), пачатак а 15-й гадзіне. Запрашаюцца прадстаўнікі дыпляматычных місій, турыстычнай індустрыі, экспэрты.

Суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разглядаць грамадзянскую справу супраць Генэральнай пракуратуры ў абарону Курапат.

У Літаратурным музэі Петруся Броўкі пройдуць 22-я Гарэцкія чытаньні, прысьвечаныя жыцьцю і творчасьці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Пачатак а 10-й.

З Максіма Гарэцкага:
«Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызваленьня Беларусі.»


Вынікі рэалізацыі праекту «Здароўе людзям у турме», накіраванага, у прыватнасьці, на змаганьне са СНІДам, будуць абмяркоўваць на прэс-канфэрэнцыі ў гатэлі «Плянэта», пачатак аб 11-й.

Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных нацый у падтрымку ахвяр катаваньняў. 26 чэрвеня 1987 ўступіла ў сілу Канвэнцыя супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць спосабаў абыходжаньня і пакараньня.

Гэты дзень у гісторыі

1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га скліканьня.

1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.

1945—Прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

1984 — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у літаб’яднаньне «Узвышша» З 1960 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».

1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.

1934 — беларускі архітэктар Юрый Градаў. Вядомасьць і прызнаньне (Ленінская прэмія 1970 г.) прынесьлі яму мэмарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў» (Ушацкі р-н), «Кацюша» (Орша), помнікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Менску. Градаў быў таксама кіраўніком праекту генэральнай пляніроўкі і забудовы цэнтра Менску.

Каляндар Бахарэвіча

26 чэрвеня 1974 Менск стаў горадам-героем

XS
SM
MD
LG