Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывое відэа: Фэстываль беларускамоўнай рэклямы AD.NAK!


У Менску праходзіць пяты фэстываль беларускамоўнай рэклямы AD.NAK!

У цэнтры імя Ёганэса Раў адбываецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджваньня пераможцаў.

У шорт-лісьце намінантаў — 5 праектаў Радыё Свабода.

Рэклямуемся па-беларуску

Радыёрэкляма: другое месца атрымлівае «Тэлебачаньне гатовае зьдзіўляць», Leo Burnett Belarus. Узнагарода за 1-е месца не прысуджалася.

Першае гран-пры: — «Велікодныя біткі». Аўтар: Таццяна Шварцкопф, AIDA Pioneer. Узнагарода ў намінацыі Indoor-рэклама, постар

Радыё Свабода атрымала 3-е месца ў намінацыі «Рэклямная кампанія»

Намінацыя «Сацыяльна арыентаваны праект, кампанія». 1-е месца і гран-пры — «Саламяная Камасутра» Аўтары: NEF\TBWA & Dranik Style

Намінацыя «Вонкавая рэклама». 1-е месца — «Чэмпіянат сьвету па палітвязьнях»

Намінацыя «Брэнд-перазагрузка». 1-е месца — «Сакавіты». Аўтары: Яна Герасiмовiч, Кацярына Яцкевіч.

Намінацыя «Інавацыі»: 1-е месца — праект «Мова» для velcom.

Першае месца ў намнацыі Direct Marketing і гран-пры — «Простыя рэчы». Аўтар: Getbob digital agency

У намінацыі «Інтэграваныя мэдыяпраекты» 1-е месца і гран-пры атрымаў праект «Рома едзе». Аўтары: Рома Сьвечнікаў і 34mag.

У намінацыі «Мэдыяпраекты» перамог сайт 90s.by. Аўтары: Яся Каралевіч-Картэль, Клім Халецкі.

Намінацыя «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект». 1-е месца: «Ад ідэі да падзеі. Арт-Сядзіба». Аўтары: Павал Белавус, Мікіта Броўка.

Намінацыя «Сацыяльная рэкляма» Пераможца — «Велiкодныя бiткi. Бакавое, лабавое, задняе, датычнае сутыкненне». Аўтар: Тацяна Шварцкопф, AIDA Pioneer.

Намінацыя «Зьдзіві інтурыста». Перамог праект «Васілёк».

Намінацыя «Грамадзка значныя праекты». 1-е месца — Беларуская настолка «Разам!» Аўтар: Воля Берасьнева.

Намінацыя «Грамадзка значныя праекты». Гран-пры — «Мова нанова», бясплатныя курсы беларускай мовы. Аўтары: Глеб Лабадзенка, Алеся Літвіноўская.

Намінацыя «Каша сувораўская» за антыпрафэсіяналізм атрымлівае Нацыянальная бібліятэка за надпіс на дзьвярах «К сабе»

Намінацыя «Вірусная рэклямная кампанія». 2-е месца: Аляксей Шэін — «Мова — гэта варта». Першы прыз не прысуджаўся

Намінацыя «Ролік для сеткі інтэрнэт». 1-е месца — «Саламяная камасутра».

Намінацыя «Іншая інтэрактыўная рэкляма». 2-е месца — праект «Мова» для «Вэлкома». Першае месца не прысуджалася

Намінацыя «Тэлевізійная рэкляма тавараў». 2 месца – «Хатні». 3 месца – «Заўтра пачынаецца сёньня. Вэлком».

Намінацыя «Іміджавы рэклямны ролік». 1 месца – «Простыя рэчы. Вэлком».

Намінацыя «Графічны і камунікацыйны дызайн. Паштоўкі-флаеры». 1 месца – Калекцыя паштовак «Не маўчы па-беларуску».

Намінацыя «Рэклямныя сувэніры і бізнэс-падарункі». 1 месца – «Саламяная камасутра».

Намінацыя «Графічны і камунікацыйны дызайн. Стрыт-арт». 1 месца і гран-пры – «Упэўненасьць на дарозе».

XS
SM
MD
LG