Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

– Чаму сэпаратысты ДНР страляюць, парушаючы перамір'е?
– А інакш ня будзе чуваць Данбас.

Гутараць два байцы батальёну «Днепр»:
– Грыцько, вось вызвалім мы Данбас ад сэпаратыстаў, а што потым рабіць з прарасейскім насельніцтвам?
– Зь якім насельніцтвам?

Пасьля матчу «Расея-Бэльгія» Мядзьведзеў кажа Пуціну:
– Няма ў нас футболу.
– Затое Крым ёсьць.
– Так можа Крым на футбол памяняць, пакуль ён наш?

Расея пытаецца ва Ўкраіны:
– Чаму міны і снарады залятаюць з вашай тэрыторыі на нашу?
– Іх цягне на Радзіму.

Такое ўражаньне, што прэзыдэнты гуляюць у пясочніцы:
– Вовачка, давай я заплюшчу вочы, а ты адвядзеш сваіх хуліганаў у свой двор.
– Ну, добра, Пеценька, лічы да дзесяці...
– Раз, два, тры... У-у-у! Дык ты новых прывёў!
– Гэта ня я... Яны самі прыйшлі паглядзець, у што мы тут гуляем...

Стралкоў-Гіркін паставіў Крамлю ультыматум – калі яму тэрмінова не дашлюць з Масквы Цар-Гармату зь ядрамі, то ён будзе вымушаны зрабіць хіт «Ла-ла-ла-ла!» афіцыйным гімнам Наваросіі.

– Усход – справа тонкая, Пятруха!
– Дакладна, – падумаў Парашэнка.

– Вы ж мірныя пратэстоўцы! Навошта вам танкі?
– А што – нам на мітынгі пратэсту пешкі хадзіць??!

– У сувязі з падзеямі ў Данбасе Вярхоўная Рада зьбіраецца працаваць без адпачынку.
– Бяда не прыходзіць адна.

Парашэнка нагадаў вядомы выраз сынгапурскага палітычнага дзеяча – аўтара «сынгапурскага цуду» Лі Куан Ю: «Як пачаць барацьбу з карупцыяй? Пачніце з таго, што пасадзіце трох сваіх сяброў. Вы сапраўды ведаеце, за што, яны ведаюць, за што, і народ вам паверыць».
Парашэнка па-свойму зразумеў сынгапурскі рэцэпт барацьбы з карупцыяй і пасадзіў трох сваіх сяброў... у міністэрства замежных спраў, Нацбанк і Генэральную пракуратуру.

– Дык адна наша Сібір – гэта пяць Францый!
– Увесь сьвет насьцярожвае, што вы мераеце сваю тэрыторыю іншымі краінамі.

XS
SM
MD
LG