Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці давядзецца Беларусі абкласьці пошлінамі Ўкраіну. Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й


Беларусь і Казахстан не падтрымалі намеру Расеі ўвесьці імпартныя пошліны на ўкраінскія тавары ў сувязі з плянаваным пагадненьнем паміж Украінай і Эўразьвязам.

Таксама ў праграме:

У сьпісе намінантаў на найлепшую беларускамоўную рэкляму – пяць праектаў Радыё Свабода.

Беларускія экспэрты падзяліліся ў меркаваньнях, ці здольная Беларусь самастойна вырабляць зэнітна-ракетныя комплексы, якія па сваіх магчымасьцях ня будуць саступаць расейскім комплексам “С-300”.

Аляксандар Лукашэнка дазволіў украінскім грамадзянам з памежных вёсак пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу ў спрошчаным парадку і зьбіраць на беларускай тэрыторыі ягады й грыбы.

Вандалы пашкодзілі адзін з самых незвычайных помнікаў у Беларусі – “У нескладоваму” ў Полацку.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG