Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Дубаносава адпусьцілі з пастарунку


Затрыманага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу адпусьцілі зь Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі без складаньня пратаколу.

Як кажа спадар Дубаносаў, ён сам не зразумеў, чаго ад яго хацелі:

«Пагутарылі, карацей, паўсьміхаліся... Напачатку завялі ў кабінэт крымінальнага вышуку — зараз, маўляў, будзем пратаколы складаць, сёе-тое... А як пачалі тэлефанаваць у пастарунак з усіх радыё ды газэт, то адпусьцілі, не складаючы ніякага пратаколу... Нечага ўжо перадумалі размаўляць са мной... Дзяжурны толькі пасьпяваў да іх бегаць дакладваць, зь якіх СМІ звоняць».

У выніку міліцыянты на дзяжурнай машыне завезьлі Леаніда Дубаносава дахаты.

Спадар Дубаносаў лічыць, што менавіта тэлефанаваньні СМІ прычыніліся да таго, што яго адпусьцілі:

«Дзякуй вам, што тэлефанавалі, бачна было, што яны гэтага не чакалі. Невядома, што б было без падтрымкі журналістаў, ці абышлося б простай «размовай»...

Леанід Дубаносаў — актывіст незалежнага прафсаюзу, звольнены зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» пасьля пратэсту рабочых.

XS
SM
MD
LG