Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан забараніў ўдзел у мітынгах замежнікам


Таджыцкія ўлады афіцыйна забаранілі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства праводзіць мітынгі, акцыі пратэсту і шэсьці, а таксама ўдзельнічаць у іх.

У сераду парлямэнт краіны ўхваліў ўнясеньне адпаведных паправак і дадаткаў у закон аб правілах правядзеньня мітынгаў і шэсьцяў, паводле якіх ад гэтага часу замежнікі і асобы без грамадзянства ня маюць права ўдзельнічаць у масавых акцыях.

Назіральнікі лічаць, што забарона замежнікам на правядзеньне і ўдзел у масавых акцыях зьвязана з падзеямі ва Ўкраіне. Некаторыя дэпутаты выказвалі меркаваньне, што зьмену ўлады ва Ўкраіне справакавала «зьнешняя сіла».

У новым законе выкарыстаньне «кактэйлю Молатава» прыраўноўваецца да выкарыстаньня агнястрэльнай зброі, і за яго прадугледжваецца строгае пакараньне.

У Таджыкістане правядзеньне дэманстрацый без дазволу караецца законам.

XS
SM
MD
LG