Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя стала першай у рэйтынгу добрых краінаў. Беларусь 82-ая


Ірляндыя зьяўляецца найлепшай краінай у сьвеце, бо яна зрабіла найбольшы ўклад у разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу і плянэты. Такі вынік першага ў гісторыі дасьледаваньня індэксу Добрых краінаў, складзенага міжнародным палітычным кансультантам Сайманам Анхальтам. Беларусь ў рэйтынгу заняла 82-гі радок сярод 125 краінаў.

Анхальт ранжыруе краіны шляхам аб’яднаньня 35-ці асобных паказчыкаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Сусьветнага банку і іншых міжнародных арганізацый.

Індэкс вымярае ўклад 125 краін сьвету паводле дасягненьняў у сямі катэгорыях адносна да памеру іх эканомікі. Гэтымі катэгорыямі зьяўляюцца навука і тэхніка, культура, міжнародны мір і бясьпека, сусьветны парадак, плянэта і клімат, дабрабыт і роўнасьць, а таксама здароўе і дабрабыт чалавецтва.

Сярод фактараў, што вымяраюцца, колькасьць замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў гэтых краінах, сума, выдаткаваная на міжнароднае разьвіцьцё і падтрыманьня міру, а таксама колькасьць атрыманых кожнай краінай Нобэлеўскіх прэмій.

У першую дзясятку ўвайшлі Ірляндыя, Фінляндыя, Швэйцарыя, Нідэрлянды, Новая Зэляндыя, Швэцыя, Вялікабрытанія, Нарвэгія, Данія, Бэльгія.

Іншыя краіны, на якія вяшчае Радыё Свабода/Свабодная Эўропа, разьмясьціліся ў рэйтынгу наступным чынам: Харватыя 46, Македонія 55, Малдова 60, Сэрбія 62, Босьнія-Герцагавіна 70, Армэнія 72, Кыргызстан 74, Грузія 77, Казахстан 80, Расія 95, Украіна 99, Пакістан 106, Іран 115, Азэрбайджан 122, Ірак 123.

XS
SM
MD
LG