Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Расейскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе да Дня Незалежнасьці, які пройдзе 3 ліпеня ў Менску.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі:

«У Беларусь прыбыў парадны разьлік 234-га палку 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасьцяжнай дывізіі Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі».

Таксама ў парадзе возьмуць удзел расейскія самалёты «Су-34» ды верталёты «Ка-52».

Усяго ў парадзе будзе задзейнічана 40 лятальных апаратаў, у тым ліку 22 самалёты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG