Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і ФРГ падтрымалі мірны плян Парашэнкі




Мэркель і Байдэн выказалі спачуваньні Ўкраіне ў сувязі з гібельлю вайскоўцаў у Славянску.


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн у тэлефонных размовах выказалі спачуваньні прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку ў сувязі з гібельлю дзевяці вайскоўцаў у выніку абстрэлу верталёта паблізу Славянска.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзыдэнта Ўкраіны.

У размове з Мэркель Парашэнка назваў заяву расейскага прэзыдэнта Пуціна адносна звароту ў Савет Фэдэрацыі Расеі першым і пакуль адзіным станоўчым сыгналам і выказаў надзею на адмену пастановы аб выкарыстаньні Ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі Ўкраіны ўжо 25 чэрвеня.

Дзяржаўныя дзеячы Нямеччыны і ЗША падтрымалі намаганьні прэзыдэнта Ўкраіны па рэалізацыі мірнага пляна. У прыватнасьці, канцлер Мэркель выказала захапленьне мужнасьцю ўкраінскіх вайскоўцаў і народа Ўкраіны, які «нягледзячы на шматлікія страты, шукае магчымасьці ўрэгуляваць канфлікт менавіта мірным шляхам».

Парашэнка падкрэсьліў, што пасьпяховая рэалізацыя мірнага пляна патрабуе канкрэтных крокаў насустрач. Сярод такіх крокаў ён назваў блякаваньне мяжы, спыненьня нападаў на ўкраінскія блёкпасты, вызваленьне закладнікаў, прыцягненьня інспэктараў місіі АБСЭ, уключна з расейскімі прадстаўнікамі, маніторынгу сытуацыі на блёкпастах ужо ў бліжэйшыя дні, якія засталіся да заканчэньня абвешчанага спыненьня агню.

XS
SM
MD
LG