Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: вызваленая ад павешаньня жанчына зноў арыштаваная


Судан. Ілюстрацыйнае фота

Судан. Ілюстрацыйнае фота

Вызваленая суданская жанчына, якую раней асудзілі на сьмяротнае пакараньне за адмову ад ісламу, зноў арыштаваная разам са сваёй сям'ёй у аэрапорце Хартуму.

Мэрыям Ібрагім у траўні была прысуджаная да сьмерці за вераадступніцтва.

Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, каля сарака агентаў службы бясьпекі затрымалі ў аэрапорце Ібрагім, яе мужа Дэніэла Вані і іх дваіх дзяцей – пакуль невядома, на якой падставе.

У панядзелак Вані паведаміў, што яны зьбіраюцца зьехаць у ЗША.

Ібрагім вызвалілі пасьля таго, як апэляцыйны суд адмяніў сьмяротны прысуд. Яна была арыштаваная ў лютым і нарадзіла дзіця ў турме.

27-гадовая Ібрагім, чый бацька быў мусульманінам, выйшла замуж за хрысьціяніна ў 2011 годзе.

XS
SM
MD
LG