Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праекты Свабоды могуць стаць лепшымі сярод беларускамоўнай рэклямы


25 чэрвеня журы фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі абвесьціць пераможцаў конкурсу. У шорт-лісьце намінантаў — 5 праектаў Радыё Свабода.

Працяг тэмы — на сайце Свабоды 25 чэрвеня.

У катэгорыі «Рэкляма ў друкаваных СМІ» адзін з намінантаў — рэклямныя модулі «Свабоду хакеістам». Аўтар: Артур Вакараў, «Адліга»



У катэгорыі «Event-праект» намінаваны «Свабодны фэст». Аўтары: Павел Белавус, Франак Вячорка.


У катэгорыі «Рэклямныя кампаніі» намінаваная рэклямная кампанія Радыё Свабода «Свабоду ўсім». Аўтар ідэі: Артур Вакараў, «Адліга»



У катэгорыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект» сярод намінантаў — мапы могілак «Беларускі нацыянальны нэкропаль». Аўтар: Франак Вячорка.



Цалкам сьпіс намінантаў можна пабачыць тут.

XS
SM
MD
LG