Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Славянску зьбіты ўкраінскі гелікоптэр


Паблізу Славянску ў Данецкай вобласьці Ўкраіны зьбіты гелікоптэр Мі-8, які быў задзейнічаны ў антытэрарыстычнай апэрацыі.

Пра гэта напісаў у Facebook кіраўнік групы інфармаваньня аб антытэрарыстычнай апэрацыі Ўладзіслаў Селязьнёў. Паводле яго зьвестак, гелікоптэр быў зьбіты ракетай з пераноснага зэнітнага комплексу (ПЗРК) у раёне гары Карачун. На борце знаходзіліся 9 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе яны загінулі, піша Селязьнёў.

Ён адзначае, што Мі-8 вяртаўся з украінскага блёкпосту пасьля выкананьня задачы па дастаўцы грузаў. На борце знаходзіліся спэцыялісты, якія ўсталёўвалі апаратуру з мэтай адсочваньня выпадкаў парушэньня пляну мірнага ўрэгуляваньня на ўсходзе Ўкраіны. «Баевікі, выпусьціўшы ракету, схаваліся ў бліжэйшай вёсцы Былбасаўка», - піша Селязьнёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG