Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Запусьціць абаронку». Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18:00


Наведваючы ў Барысаве заводы абароннага сэктару, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прымаць уцекачоў з Украіны і спрыяць іх працаўладкаваньню.

Кіраўнік даручыў ствараць свой ракетны комплекс і выказаўся за мабільную армію з эфэктыўнай зброяй.

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі, які выйшаў на волю па амністыі, пастаўлены на прафіляктычны ўлік. Ён кажа, што яму не абмежаваныя паездкі па Беларусі ці за мяжу.

Пасьля закладкі каменя на месцы будучага Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне пачалася актыўная падрыхтоўка да будоўлі, масава высякаецца лес.

У Берасьці пачаў дзейнічаць «Расейскі цэнтар навукі і культуры» – першы ў Беларусі. Падобны плянуецца адкрыць яшчэ ў Гомелі.

У Магілёве бацькі адстаялі будынак Цэнтру тэхнічнай творчасьці, у гуртках якога займаюцца каля ста дзяцей. Гэты будынак былой царквы хацелі перадаць праваслаўнай япархіі, бо ўлады ня маюць сродкаў на рамонт.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG