Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: зварот Пуціна — практычны крок у падтрымку мірнага пляну


Парашэнка і Пуцін на пачатку чэрвеня на адзначэнньні гадавіны высадкі саюзьнікаў у Францыі.

Парашэнка і Пуцін на пачатку чэрвеня на адзначэнньні гадавіны высадкі саюзьнікаў у Францыі.

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка лічыць першым практычным крокам зварот прэзыдэнта Расеі Пуціна ў Савет Фэдэрацыі аб адмене рашэньня аб праве выкарыстаньня ўзброеных сілаў РФ на тэрыторыі Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба кіраўніка Ўкраіны.

Парашэнка лічыць гэты зварот Пуціна — першым практычным крокам пасьля афіцыйнай падтрымкі прэзыдэнтам Расеі мірнага пляну Ўкраіны па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.

Кіраўнік Украіны зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава з прапановай абмеркаваць са старшынёй Савету Фэдэрацыі РФ Валянцінай Мацвіенкай магчымасьць разгляду гэтага пытаньня на найбліжэйшым пасяджэньні верхняй палаты парлямэнту Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG