Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка хоча мабільную армію з эфэктыўнай зброяй


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка



Шэраг заяваў зрабіў сёньня Аляксандар Лукашэнка, наведваючы ў Барысаве заводы абароннага сэктару.

У прыватнасьці, Лукашэнка даручыў стварыць айчынны зэнітна-ракетны комплекс, які паводле сваіх характарыстык будзе ня горшы, чым расейскі С-300.

«На гэтай базе трэба стварыць свой комплекс, і ён павінен быць ня горшы за С-300. Таму вы думайце, якая ў яго будзе ракета. Галоўнае, каб яна была эфэктыўная і паражала любую цэль. Усе заводы пачыналі калісьці з рамонту, потым займаліся мадэрнізацыяй, а потым выходзілі на ўласныя ўзоры. Стаўце задачу іншым прадпрыемствам: па электроніцы, оптыцы — і ўдарныя комплексы, узбраеньне трэба ствараць», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Апрача таго, ён заявіў:

«Нам патрэбна мабільная армія. Мы зрабілі на гэта стаўку. Таму яе трэба забясьпечыць мабільнымі машынамі з эфэктыўным узбраеньнем», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG