Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт як «яно»


Алена Фанайлава.
Алена Фанайлава.

Аглядальніца расейскай службы Радыё Свабода Алена Фанайлава прапануе філялягічны і паліталягічны аналіз вядомай крычалкі пра Пуціна

У сувязі з запальным выступам спадара Дзешчыцы, які выклікаў нездаровае ажыўленьне грамадзкасьці, мяне зацікавілі два пытаньні. Першае: паходжаньне эпітэту, які прыкладаецца зараз да расейскага прэзыдэнта, яго філялягічны сэнс і асабліва структура канчатку «ло». Другое: наколькі незвычайны такі народны тролінг першых асобаў у эўрапейскім палітычным полі, ці абражае ён пачуцьці патрыётаў, з чым ён зьвязаны?

Наведала адкрытыя інтэрнэт-крыніцы, папрасіла дапамогі ў сяброў-філёлягаў на Facebook. Калі сумаваць адказы супольнасьці лінгвістаў,

Калі пра чалавека сказаць «істота» ці «яно», то можна выказаць пагарду.

атрымліваецца прыкладна наступнае. «Ло» — гэта нэгатыўная, прыніжальная, ацэначная, прыніжаючая марфэма. Ёй маркіруецца пераход з мужчынскага роду ў сярэдні, гэта значыць у зону нявызначанасьці. Гэта ўжо не мужчына ці жанчына, а невыразная і бясформенная зьява, гэта значыць — яно. Ніякі род дадае прыніжальнасьці. Калі пра чалавека сказаць «істота» ці «яно», то можна выказаць пагарду. Гэта прымяншэньне і нават абесчалавечваньне.

І для ўкраінцаў, і для рускіх гэта амаль народны прыём: аб непрыемным чалавеку гаварыць у сярэднім родзе — яно, «воно». Ёсьць такое меркаваньне адмыслоўцаў: «дэпэрсаніфікацыя плюс сэнсавая кантамінацыя зь дзярмом». Вось камэнтар, які здаецца даволі цікавым: «Строга кажучы, „хутин-пуй“ — гэта ўвогуле не абраза, калі падняць усе моўныя сэнсы, а „хутин-пуйло“ — спроба абразы, прывядзеньня да нечага неадушаўлёнага, да сярэдняга роду». Нагадаем, што першае вызначэньне ўзьнікла ў расейскім пратэставым кантэксьце 2011-2012 гадоў, у ім ёсьць экспрэсія гневу, але і прызнаньня аб’екту крытыкі моцным. Другое вызначэньне (ўкраінскага паходжаньня) відавочна прыніжае моц суперніка; ён нешта абяцаў, але не зрабіў.

Ёсьць дзьве вэрсіі паходжаньня слова, якое рэспандэнты часьцей за ўсё параўноўваюць з падобнымі: брахло, барахло, хамло, мурло. Першая вэрсія: гэта адзеяслоўлены назоўнік для прадмета, якім вырабляецца дзеяньне, паводле тыпу мыла, шыла, рыла, кайла. Прыхільнікі другой вэрсіі ставіць пад сумнеў інструмэнтальнасьць кораня, параўноўваючы паходжаньне слова са структурай «хайло» і прапануюць зьвярнуцца да слоўніка Даля і звычайнага тлумачальнага слоўніка. Але ёсьць і прымірэнчая вэрсія: «Гэта адзеяслоўленыя назоўнікі: брахло — той, хто брэша, хлусіць, хамло — той, хто хаміць... Пры гэтым брахло робіць гэта больш моцна, чым брахун. Ён як бы сам ператвараецца ў прадмет, які выконвае гэтую функцыю. Канструкцыя — ўкраінская, а ўкраінскай мове лексема х.. не ўласьцівая. Дакладней, украінцы не ўмеюць абыходзіцца зь ёй так лёгка і нязмушана, як расейцы. Я адважуся выказаць здагадку, што гэта суржыкавая, адносна новая, больш грубая форма слова хамло. Гэта значыць мае месца зьліцьцё сэнсаў».

Cтупень пагарды да Пуціна ў мянушцы, якая заканчваецца на -ло, проста забойчая. У гэтым канкрэтным выпадку канкурэнта ёй знайсьці складана.

Cтупень пагарды да Пуціна ў мянушцы, якая заканчваецца на -ло, проста забойчая.

Магчыма, аўтар мае рацыю наконт суржыку: канструкцыя стала ўпершыню вядомая з юцюбаўскага роліку харкаўскіх ультрас. Ёсьць кантэкстуальныя дапаўненьні ад філёлягаў Тартускай школы: «Хайло разьзявіў. Хайло можа быць у жанчыны. А х.. ло можа быць толькі мужчынам. Хайло — непрыемны твар, х.. ло — нядобры чалавек (нават калі вельмі прыстойны з выгляду). Увогуле — па аналёгіі з хайло / мурло /я. ло, толькі не пра зьнешні выгляд, а пра маральныя якасьці. У блогах сэнсу няма шукаць: як ні абмяжоўвайся датай, усё роўна х.. ло ўжо ператварылася ў асабістае імя»..

Прыступы культуралягічнай дасьціпнасьці з нагоды параўнаньня х.. ла з дучэ, каўдзільё і фюрэрам апускаем. Пераходзім да больш шырокага поп-кантэксту, у якім тролінг прэзыдэнта ня ёсьць нешта незвычайнае. Гэта кантэкст постсавецкі і агульнаэўрапейскі.

Па-першае, абазваць кіраўніка дзяржавы, ды яшчэ і з ужываньнем нецэнзурнай лексыкі — гэта народны спосаб десакралізацыі ўлады, прыгадаем увесь набор крытыкі на адрас Гарбачова і асабліва Ельцына.

Абазваць кіраўніка дзяржавы, ды яшчэ і з ужываньнем нецэнзурнай лексыкі — гэта народны спосаб десакралізацыі ўлады.

Прыгадаем і тэлешоў «Лялькі», закрытае па меры ўмацаваньня ўлады Пуціна. Ува ўкраінцаў ёсьць яго аналяг, сьмешны і грубаваты мультыплікацыйны сэрыял «Казачная Русь», які выходзіць некалькі гадоў і даволі жорстка высьмейвае ўсіх украінскіх палітыкаў, ды і Пуцін там не апошні герой. На гэтым фоне крычалкі харкаўскіх балельшчыкаў могуць успрымацца украінцамі як працяг ўзроўню звыклага палітычнага сьцёбу.

Ну і некалькі заўваг аб эўрапейскай практыцы. Чэмпіён народнай крытыкі — Сільвіё Бэрлюсконі. Ён і сам майстар палітычнага тролінгу, чаго вартыя яго сэксісцкія выказваньні пра Мэркель альбо расісцкія — пра Абаму. Вяршыня тролінгу — «Сільвіё бунга-бунга», прамы намёк на прыхільнасьць Бэрлюсконі да оргіяў з удзелам малалетак. Франсуа Алянда троляць мянушкай «мяккі» (абразьлівая эратычная канатацыя) і яшчэ парай мянушак. Грэкі падмалёўвалі гітлераўскія вусы спадарыні Мэркель. Аўстрыйскага адыёзнага палітыка-нацыяналіста Йорга Хайдэра іранічна называлі «мінім-лідэрам». Нарэшце, візыты Джорджа Буша-малодшага ў Эўропу практычна заўсёды суправаджаліся зьедлівымі камэнтарамі ў друку і сацыяльных сетках. Іншая справа, што мае замежныя рэспандэнты адзначаюць: ступень пагарды да Пуціна ў мянушцы, якая сканчаецца на -ло, проста забойчая. У гэтым канкрэтным выпадку канкурэнта яму знайсьці складана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG